Праблема народнага таленту ў паэме Максіма Танка «Люцыян Таполя»

Тэма народнага таленту характэрна як для фальклору, так і для мастацкай літаратуры. У вобразах песняроў, музыкаў, мастакоў увасоблены таленавітасць беларускага народа, яго прага да свабоды. Беларуская зямля заўсёды славілася людзьмі, якія ўшаноўвалі сваім мастацтвам працавітасць і майстэрства, свабодалюбства простага народа. Найбольш знаёмыя з гэтай тэматыкі паэмы Я. Купалы «Курган» і Я. Коласа «Сымон-музыка». Як і яго вялікія папярэднікі, Максім Танк творча перапрацаваў старажытныя легенды аб песнярах, у якіх народ увекавечыў памяць аб сваіх заступніках.

Дзеянне паэмы «Люцыян Таполя» адбываецца ў часы сярэднявечча, калі царква мела неабмежаваную ўладу над чалавекам. Адступіцца ад устаноўленых ёю догмаў бьшо немагчыма. Спробы чалавека з народа разбурыць гэты закаснелы парадак жорстка караліся як святатацтва.

Галоўны герой — майстар разьбы па дрэве Люцыян Таполя — уступае ў канфлікт з усемагутным біскупам Сямашкам. Смяротны грэх Таполі заключаўсяў тым, што ён «будаваў капліцы і крыжы, выразаў апосталаў, прарокаў болып падобных да сялян смаргонскіх, да вілейскіх лесарубаў, рыбакоў». У якасці мадэляў для сваіх твораў Максім Танк браў жывых, добра знаёмых яму людзей. Цара Ірада, які сімвалізуе жорсткасць і вераломства, ён спісаў са свайго пана. А прасвятую Багародзіцу паказаў падобнай да вясковай прыгажуні Тэклі, якую кахаў. Двух мядзельскіх мужыкоў — Сцяпана з Харытонам — «выразаў у постаці анёлаў».

Слых аб незвычайных героях навагодняй батлейкі дайшоў да біскупа Сямашкі, які па законах феадальнага грамадства вёў нагляд за душамі веруючых, нават кантраляваў мастацкую фантазію, сам вырашаў, што ў ёй ад Бога, а што ад д'ябла. Гневу святога айца не было межаў. I прыгавор, які вынес Сямашка Люцыяну, быў надзвычай суровы — сваімі рукамі знішчыць батлейку і дзесяць год не браць у рукі разца. Больш цяжкага пакарання для творчага чалавека немагчыма прыдумаць! У паэме з вялікай сілай адлюстраваны нечалавечыя пакуты, якія давялося пёранесці майстру:

Дзесяць год
За гэтпы тэрмін дрэва
Дзесяць раз убор зялёны зменіць.
Дзесяць пакаленняў салаўіных
Выкалыша на сеаіх галінах,
Дзесяць залатых кругоў
адложыць,
Як пярсцёнкаў, каля сарцавіны.
Што тады казаць пра чалаеека!

Дзесяць год Таполя не бачыў роднага краю» і ад тугі па ім, ад суму па мастацтву так змяніўся, што біскуп не пазнаў яго і даручыў збудаваць новую святыню. Ніколі яшчэ з такім натхненнем не працаваў мастакі Ён вырашыў пакінуць людзям свой запавет, увекавечыць свае ўяўленні пра дабро і зло, асудзіць уціск творчасці. Сілы зла паўстаюць у вобразах пачварных хімер» падобных да магнатаў, панскіх цівуноў, хітрых езуітаў:

Колькі іх!
I ўсе яны з рагамі,
3 зяпамі пачвар,
3 хвастамі гадаў.
Лезуць па званіцы і па вежы,
Падаюць і зноў клыкі ўбіваюць
У каменне,
I паўзуць угору
Па душу, па думку чалавека,
Што, як сонца, слепіць еочы ім.

Люцыян упэўнены ў немагчымасці абмежавання духоўнай свабоды чалавека. Якія б сродкі прыгнечання ні прымяняліся, патушыць агонь жывой чалавечай душы мёртвымі хімерамі нельга:

Толькі не спыніць палёпгу думы, і век розуму не пагасіць ім — Чорным сілам пекла.

Біскуп Сямашка памёр ад гневу, не прымірыўшыўся з веліччу чалавечага духу. А Люцыян Таполя растварыўся. I толькі новыя ўзоры яго творчасці нагадвалі пра неўміручасць таленту.

Паэма М. Танка «Люцыян Таполя» — гімн таленавітасці беларускага народа, які праз самыя цяжкія выпрабаванні пранёс любоў да прыгожага. Аўтар сцвярджае бессмяротнасць галоўнага героя, бо ён увасабляе сваім мастацтвам народ, а народ жыве вечна.

Аўтар невядомы