Добры з ваўка музыка...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Добры з ваўка музыка,
Ды не скакаць пад выццё;
Добры чарпак з рэшата,
Ды толькі з яго не піццё;
Добры мёд на памінках,
Толькі ніхто не пяе;
Добры рубель пазычаны,
Толькі спаць не дае;
Добры кажух са спагады,
Толькі сцюдзёна ў ім;
Добры агонь на чужыне,
Толькі грызе вочы дым.