Марозны белы вецер хіба...

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Марозны белы вецер хіба
не супакоіцца да рана.
Цвяты крыштальныя на шыбах
цвітуць і пальцы мае раняць.
Там, дзе калісь глядзелі ўдаль мы, —
ў снягах паўночнае Сахары —
гараць сярэбраным пажарам
смалістыя за шляхам пальмы.
Усе год новы спатыкаюць...
А снег гусцейшы і цямнейшы...
I ноч усю агнём палаюць
мае пурпуравыя вершы.