Пад вечар пацеркі густыя...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Пад вечар пацеркі густыя
з краплёў пасыпаў красавік.
Ты чутка слухаеш, прынік,
як звоняць перлы вадзяныя.
У іх ззяе захад і усход,
зор шафіровае праменне,
яны прапаляць да карэння
празрысты, тонкі, сіні лёд.
Спадаюць каплі цяжка, роўна.
I неяк сумна аднаму,
і сам не ведаеш, чаму
не можаш слухаць іх спакойна,
глядзець, як зорная рака
далёкі небасхіл калыша...

I новай моладасці пішаш
Усю ноч пад звон красавіка.