Пралескі

Яшчэ не ацэнена

Даўно мяне кідае лёс
Па гаралах, па плошчах шумных.
Дзе не пачуеш цёплых рос,
Як пахнунь свежым хлебам гумны.
Адно звініць трамвай, асфальт...
Да глыбіні ўсяго праймае
Звон гэты, і, здаецца на'т,
Ужо і я тут стаў трамваем.

І раптам бачу: на рагу,
У прадаўшчыцы-маладзіцы,
Маю блакітную тугу —
Букет пралесак залаціцца.
І хоць на захадзе гарыць
Чырвоным сонца светафорам,
Я сэрцам зноў ля тых крыніц
I акрываўленых разораў,

Дзе на пакінутай зямлі,
На папялішчах, пералесках,
Як пад Масквою, расцвілі
Таксама першыя пралескі.
Ды сёння ў роднай старане
Каму яны азораць шчасце?
На безымянным кургане
Ім суджана вянком апасці.

Але за то, што расцвілі
Прадвеснікамі перамогі
На шматпакутнае зямлі,
На астравінах баравых,
Ля нашых спаленых парогаў –
Ад сэрца блаславіце іх,
Хто памятае, ў край дарогу.