Я гляджу на дываны. Купец татарын...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Я гляджу на дываны. Купец татарын
расхінуў іх. Ну і дзіва, — ў цеснай краме
пахнуць стэпам і пустынь гарачым жарам,
ззяюць марамі і дзівамі Сезаму.

А ў кутку вісяць і цэняцца другія:
неба, нівы каласістыя і браткі.
— Колькі хочаш вось за гэтыя, льняныя —
за напевы і за казкі маёй маткі?

Паглядзеў купец — я голы. Ну і цэніць!
Замест трох у вочы кажа мне пятнаццаць.
Калі ўсе, што меў, на стол сыпнуў я,
ён пачаў, яшчэ не верачы, смяяцца.

Але ўсё пералічыўшы да санціма,
змоўк і глянуў на мяне з нямым дакорам,
бьшцам я яму прыпомніў горы Крыма,
вінаграднікі забытыя і мора.