Зноў шкода мне родных аселіц...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Зноў шкода мне родных аселіц,
скрыпучых на полі калёс.
Туман серабраны абеліць
атаву звінячую, плёс.
Зара на куросаднях ціха
збіраецца ўжо начаваць,
а мне яшчэ хочацца крыху
на ржышчы пустым пастаяць.
Як быццам, адходзячы ў горад,
забыўся сказаць весялей,
каб і без мяне усе зоры
гарэлі над вёскай маей.